::: Iнжэнернае меню тэлефонаў Philips :
17.08.2004 Схаваныя функцыi PHILIPS SAVVY Кады пад гэты тэлефон лепш памятаць у выглядзе словаў, а не лiчбаў (трэба нацiскаць гузiкi лiчбаў, якiя адпавядаюць лiтарам). Напрыклад, *#CALL*# уключае i выключае DEBUG MODE. Набраўшы *#CALO*#, вы ўбачыце iнфармацыю аб апошняй размове, якая пiшацца ў палёх NbCalOld, CaL10ld, CaFOIOld, CaTemOld. Код *#SIMA*# выдае загадкавы надпiс SIM Phase 2. Пад некаторыя кады прыдумаць словы, якiя адпавядаюць мэце, не атрымалася. Так, *#2558*# выплёўвае час, якi тэлефон знаходзiцца ў сетцы: Day, Hour, Min. Пасьля увядзеньня *#2562*# тэлефон зноў шукае сетку i перарэгiструецца ў ёй, хоць чаз знаходжаньня не скiдаецца. Код *#7683*# выдае нешта незразумелае: SleepVar 32 (пэўна, гэта неяк зьвязана з частатой ўключэньня прымальнiка). Уводзiм *#3333*# i бычым 15 незразумелых радкоў No Bloc 1-15. Код *#7693*# уключае i выключае SLEEP MODE. Калi ён выключаны, то апарат спажывае больш энэргii, затое хутчэй рэагуе на зьмены узроўня сыгналю (трэба праверыць залежнасьць памiж наяўнасьцю гэтага рэжыму i велiчынёй SleepVar (гл. вышэй)). Гэты код таксама функцыянуе пад мадэлямi FIZZ i GENIE. Сэвiк мае прасьценькi нэтманiтор. Каб яго ўключыць, уводзiм #CELL*# i бачым: Main - антэна, да якой мы падлучаныя) Near Cell 1-6 - (6 мацнейшых). Iнфармацыя выдаецца у фармаце FxxLxxCxx, дзе Fxx -- нумар канала, Lxx -- узровень сыгналю, а Cxx -- нешта невядомае, залежнае ад велiчынi Lxx (паказвае, колькi засталося да прымусовага хэндовэру). Цiкавыя рэчы паказвае код *#SERV*#. Калi тэлефон знаходзiцца ў рэжыме чаканьня, то ён выдае нэтманiтор, якi паказвае iнфармацыю пра антэну, на якой вiсiць тэлефон i пра дзьве наймацнейшыя. Падчас размовы з правага боку экрану выдае 045, а зьлева паказвае нейкую лiчбу, якая зьмяняецца (мо магутнасьць перадавальнiка?). На жаль, гэты код нельга увесьцi падчас размовы(???). Код *#7337*# уключае рэжым рэдагаваньня EEPROMа ў тэлефоне(лепш ня лазiць, бо можна забiць апарат). Кады пад Philips Spark i Philips Genie *#2254*# -- паглядзець рэгiстр тэлефона(???) *#2558*# -- уключае нэтманiтор ( *#2562*# -- (здаецца, тое самае) *#7378*# -- iнфармацыя пра SIM-картку *#3377*# -- вэрсiя прашыўкi *#7693*# -- выключыць/уключыць sleep mode (гл. вышэй) *#8463*# -- паказвае, цi ўключаны sleep mode. Па матэрыялах сайта http://www.odblokovani.cz. Пераклад з чэскай. Пераклаў Lesavik. lesavik(сьлiмак)softhome(кропка)нэт.
На галоўную старонку...