Увага. Важная навіна.


Рускамоўная версія сайта болей не падтрымліваецца, увогуле ніяк.

БД абнаўляецца па меры магчымасці актуальна, самыя апошнія данныя магчыма знайсці на форуме

(c) Stalker.




Сетка 4G. Важныя навіны.


Паводле інфармацыі з маіх крыніц, сетка 4G аператара beCloud прайшла этап тэставання і пераведзена ў рэжым экплуатации.

Вiншую!

Цяпер толькі ад гатоўнасці аператараў МТС, velcom і life залежыць калі абаненты змогуць атрымаць доступ і пачаць карыстацца сеткай 4G.

З тэхнічных момантаў магу адзначыць, што кардынальна новай нумарацыі не будзе. Нумар базавай станцыі 4G прывязаны да нумара БС МТС, на якой размешчана абсталяванне beCloud.

Другі важны момант - параметр TAC (аналаг LAC) наўрад ці стане для нас сюрпрызам. Новых значэнняў TAC наўрад ці з'явіцца.

Такім чынам, нумарацыя БС ў сетцы 4G зроблена граматна, а маніторыць новага аператара будзе камфортна.

Давайце дачакаемся запуску!

Перайсці на старонку абмеркавання сеткі 4G на форуме..

(c) TopFM. 15-12-2015.



Па сітуацыі з адключэннем у сеткі лайф некаторых сектараў DCS-1800


Сітуацыя з адключэннем сектараў DCS-1800 крыху дзіўная. У розных гарадах у лайф гэта па-рознаму рэалізавана.

Вось прыклады:

  • Віцебск. Адключана 58 сектароў на пастаяннай аснове. З моманту адключэння сектара больш у эфіры ня фіксаваліся.
  • Бабруйск, Магілёўская вобласць. У начны час у эфіры адсутнічае прыкладна 70% сектараў ў дыяпазоне DCS-1800. У дзённы час - усё сектара зноў у эфіры.
  • Магілёў. Тая ж сітуацыя, што і ў Бабруйску.
  • Брэст. У табліцы лічыцца толькі 15 адключаных сектараў. Цалкам адключаны дыяпазон DCS-1800 толькі на БС 5330. Як я мяркую, астатнія сектара працуюць днём і не працуюць ноччу.
  • Мінск. Адключана 153 сектара. Тая ж сітуацыя, што і ў Віцебску.
  • Гомельская і Гродзенская вобласці: кантроль адключэння сектараў не вырабляўся.

  • Разам, што мы маем:

  • А) Сектара адключаюцца толькі ў начны час на тэрыторыі Брэсцкай, Магілёўскай і (?) Гомельскай абласцей.
  • Б) Сектара адключаныя пастаянна на тэрыторыі Мінска, Мінскай вобласці, Віцебскай вобласці і (?) Гродзенскай вобласці.

  • Як я лічу, такі падзел звязан з тым, што ў лайфа у розных абласцях выкарыстоўваецца абсталяванне (базавыя станцыі) розных вытворцаў: ZTE (Спіс А) і Huawei (Спіс Б).

    У рэгіёнах з абсталяваннем ад ZTE ўжыта рашэнне па эканоміі электраэнергіі (адключэнне часткі абсталявання ў гадзіны мінімальнай нагрузкі). На абсталяванні Huawei аналагічнага рашэння не існуе, таму ў гэтых раёнах частка сектараў адключана на пастаяннай аснове.


    Перайсці на старонку абмеркавання на форуме..

    (c) TopFM. 30-11-2015.



    Вiтаем вас на адноўленам сайце BELNETMON!


    Нарэшце наступiў час змяніць выгляд сайта! Дызайн магчыма, не "пад Windows 10", але i не завалены рознымi спасылкамi, не ўяўляе сабой "прывiтанне з 90х".

    Для тых, каму зручней было працаваць са старым сайтам, можа працаваць так i зараз: Стары фармат сайта.

    Мы вельмi спадзяемся, што наш сайт дапаможа вам спазнаць ўнутраны мiр сотавай радыёсувязi!



    Толькі наперад!


    Давайце ўзгадаем, што мы змянілі на сайце і форуме ў апошні час:

  • Перапісалі фармат базы дадзеных. Цяпер інфармацыя пра 2G і 3G у адным радку.
  • Змянілі скрыпт генерацыі файла для нетмонитораў пад новы фармат БД.
  • У скрыпце генерацыі файлаў з'явілася функцыя выбаркі 2G і 3G дадзеных
  • Выпраўлены фармат пошуку станцыі ў БД. Цяпер пошук па 3G CellID працуе
  • На форуме аб'ядналі тэмы "Старонка аб антэнах мабільнай сувязі" і "3G у сетках life, velcom, МТС".

    Цяпер сайт BELNETMON - гэта блог!


    Усе апошнiя навiны праекту у адной стужцы.

    Хто памятае гэты лагатып? Хто ведае чыя гэта рука? ;)



    Перейти на русский язык

    Когда по-русски - просто понятнее.

    Do you speak English?

    We can't promise that our website in English will be full. But we will try :)