::: Аб сайце... :
BELNETMON - сайт аб антэнах мабiльнай сувязi на Беларусi, аб розных цiкавых рэчах, звязаных з тэлекамунiкацыямi ў РБ i якiя шмат чаго тлумачаць. Навошта мы займаемся гэтай дзiўнай справай? :) Адказ вельмi просты i адначасова складаны. Рэверсны Iнжынiрынг (нетманiторiнг таксама датычыцца) - гэта хобi выключна ўласцiвае навукоўцам i ўсiм людзям з тэхнiчнай адукацыяй зоны ex-USSR. Калi чалавек не мае (пост)савецкай тэхнiчнай адукацыi - нiколi ў жыццi не зможа гэта растлумачыць i зразумець. Як я не магу зразумець забаўкi людзей "мастацка-творчых". Навошта капацца ў прашыўцы тэлефона? Бо можна набыць сабе новы тэлефон i не думаць нi аб чым. Навошта ламаць сервер базаў дадзеных? Бо можна проста яго набыць. Як адна з глыбiнных прычын - гэта наша (былая) бедната, з-за якой мы не можам (не маглi) сабе дазволiць КУПЛЯЦЬ гатовыя рашэннi. Але ахвота ёсць, i вось гэта ахвота стымулюе такi нацыянальны спорт, нашчэнт незразумелы для жыхароў Заходняй Еўропы, напрыклад. Навошта шукаць антэны, калi можна даць добры хабар працаўнiку, i яны гэтыя антэны нам дадуць самi? У тым i справа, што задавальненне - гэта сам працэс пошуку. Нетманiторынг з'яўляецца сучасным развiццём былой папулярнай у 70-80-х гадах 20 стагоддзя гульнi "Паляванне на лiс". Усё прыкладна тое ж самае, але ў новых умовах i формах. Прынцыпы тыя ж: карты, пеленгацыя, i г.д. Толькi "маячкi" гэта - антэны аператараў, "пеленгатар" - гэта тэлефон. Толькi вось яшчэ можна адлегласць вызначыць, такога раней не было. Сайт BELNETMON не з'яўляецца камерцыйным. Калi Вы гатовы падзялiцца цiкавым матэрыялам, то падзякай будзе ваш капiрайт. Вы можаце змясцiць кнопку-спасылку на BELNETMON з Вашага сайта: BELNETMON: Netmonitor in Belarus Для гэтага дадайце на старонку такi код: <a href="http://belnetmon.bn.by" target="_blank"> <img src="http://belnetmon.bn.by/pictures/belnetmon.gif" alt="BELNETMON: Net Monitor in Belarus" border=0 width=88 height=31></a>
На галоўную старонку...